Сустрэча з пісьменнікамі Гродзеншчыны

26 кастрычніка 2013 года ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася цікавая сустрэча з пісьменнікамі Гродзеншчыны.  На сустрэчу прыехалі старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, паэты Ала Нікіпорчык і Дзмітрый Радзіончык. Людміла Кебіч прадставіла кожнага пісьменніка,  прачытала свае цудоўныя вершы. Са сваімі вершамі на беларускай і рускай мовах пазнаёміла прысутных наша зямлячка Ала Нікіпорчык. Яна  родам з вёсачкі Капці, што на Дзятлаўшчыне. Цікавым суразмоўцам аказаўся малады паэт Дзмітрый Радзіончык. Яго вершы прасякнуты вобразнасцю і філасофіяй. На памяць аб сустрэчы яны падаравалі свае кнігі, на якіх пакінулі свае аўтографы, сфатаграваліся на памяць. Куток “Аўтары чытачам”, створаны пры аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, папоўніўся такімі кнігамі як: “Гродна ў вершах і песнях: памяць, і пашана, і любоў…”, выданне падрыхтаванае Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі,  “TRIOLETS” М.Сяроў, “Дым без огня” Дз.Радзіончыка.