“Сустрэча з казкай”

Літаратурныя чытанні “Сустрэча з казкай” (да 105-годдзя з дня нараджэння В.Віткі) 16 мая ладзіліся ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы цэнтры – традыцыйнай культуры.

Кожны пісьменнік марыць стварыць такога героя, якога б палюбіў чытач. У дзеда Васіля такі ёсць — гэта шчыры, непасрэдны, цікаўны і дапытлівы Вася Вясёлкін. А колькі скарбаў захаваў і стварыў для чытача пісьменнік! Гэта загадкі і задачкі, калыханкі і лічылкі, скарагаворкі і жарты-перакруткі. Дзеці з задавальненнем слухалі іх, прымалі ўдзел у конкурсе «Загадкі дзеда Васіля» і віктарыне па казках пісьменніка.