“Субкультура моладзі: дзе хаваецца небяспека?”

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” падрыхтаваў гадзіну інфармацыі “Субкультура моладзі: дзе хаваецца небяспека?”

Субкультура моладзі сучаснага грамадства характарызуюцца сваімі асаблівымі правіламі і маюць уласную тэндэнцыю развіцця. Падлеткі вельмі моцна адрозніваюцца сваім светапоглядам, манерай паводзінаў і звычкамі. У працэсе самапазнання яны спрабуюць знайсці сваё месца ў жыцці, вызначыцца з мэтамі і зразумець сябе. Даволі часта такія пошукі прыводзяць да сур’ёзных праблем. Таму ўплыў субкультур на падлеткаў з’яўляецца адной з самых актуальных праблем, якія непакояць ўсіх без выключэння бацькоў.