“Спадчына Коласа і Купалы”

9 верасня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі ў рамках абласной акцыі “Чытаем разам” адбыліся гучныя чытанні “Спадчына Коласа і Купалы”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 8 “А” класа ДУА “Наваельнянская СШ” разам з класным кіраўніком Турок Валянцінай Уладзіміраўнай. Мову Янкі Купалы і Якуба Коласа мы чуем з маленства, яна прыходзіць да нас у першых калыханках, вершах, таму сёння мы чыталі бессмяротныя радкі, якія хвалююць нас усё жыццё і ніколі не пакідаюць абыякавымі.