“Сонца на кожнай старонцы”

Каб зацікавіць дзяцей чытаннем у час летніх канікул Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання 19 ліпеня правяла мерапрыемства “Сонца на кожнай старонцы”, якое адбылося на прыродзе. Пад час акцыі “Разам весела чытаць, альбо чым заняцца ў бібліятэцы” дзеці адгадвалі загадкі пра лета і кнігу, адказвалі на пытанні “Сонечнай” віктарыны. У рамках акцыі прайшлі гучныя чытанні “Повесть о Петре и Февронии Муромских”. У бібліятэцы да мерапрыемства аформлена выстава-рэкамендацыя ”Я ўсё гэта, прачытаю за лета”, дзе можна было пазнаёміцца са спіскамі літаратуры для рознага ўзроста.