“Сонечныя пялёсткі”

Першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Сцяжынка» у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшло пад назвай “Сонечныя пялёсткі”. Гаворка вялася пра першыя веснавыя кветкі — пралескі.  Дзеці падрыхтавалі невялікія паведамленні пра лекавыя ўласцівасці некаторых першацветаў, а бібліятэкар пра іх ахову. Замацавалі набыўшыя веды з дапамогай электроннай віктарыны «Першыя кветкі вясны».