“СНІД – вяртання няма!”

1 снежня аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам выставу-папярэджанне і хвіліну роздуму “СНІД – вяртання няма!”. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацьдзеяння распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі ў дарослым асяроддзі. Акцэнт быў зроблены на маральна-этычных аспектах узаемаадносін. Асаблівая ўвага была нададзена шляхам распаўсюджання вірусу (праз кроў і палавы кантакт), бяспекі сяброўскіх зносін з інфіцыраванным чалавекам. Слухачам былі прадстаўлены статыстычныя дадзеныя па Дзятлаўскаму раёну і Гродзенскай вобласці.