«СНІД – востраў болю і адзіноты»

1 снежня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшоў урок здароўя «СНІД – востраў болю і адзіноты», да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу. Гаворка вялася аб тым, што СНІД – вялікая пагроза ўсяму чалавецтву. Даваліся звесткі аб тым, у якіх краінах самыя высокія тэмпы росту ВІЧ-інфекцыі, што прадстаўляе сабой захворванне СНІДам. Гаворка суправаджалася вершамі аб гэтай страшнай хваробе, а таксама відэаматэрыяламі і слайдамі. Увазе карыстальнікаў у бібліятэцы дзейнічае выстава — роздум «СНІД —  ведаць, каб змагацца».