“СНІД – ведаць, каб жыць”

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаюць штогод 1 снежня. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі правёў цыкл мерапрыемстваў да гэтага дня: выстава-апытанне “СНІД – ведаць, каб жыць”, прэзентацыя “СПИД случайно не приходит”, бібліятэчны дэсант у ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” для інвалідаў дзённага аддзялення “Праменьчык”.

Увазе аўдыторыі была прапанавана літаратура з чытальнай залы па дадзенай тэме, а таксама наглядныя матэрыялы Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогііі і грамадскага здароўя, каштоўныя відэаматэрыялы. Можна было пачуць адказы на такія пытанні, як:

Што такое СНІД?

Што азначае ВІЧ?

Як можна вызначыць, хворы чалавек ВІЧ або не? і інш.