«Смачная кніга»

19 красавіка ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры  фарміравання здаровага ладу жыцця  арганізавана выстава-сюрпрыз «Смачная кніга». Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены цікавыя выданні кніг і часопісаў аб смачнай і здаровай ежы. Кожны з чытачоў можа знайсці для сябе рэцэпты прыгатавання страў на розныя густы.