“Словы адданасці і любві – маме”

14 кастрычніка ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла віншавальная гадзіна “Словы адданасці і любві – маме” (да Дня маці) у рамках рэспубліканскай акцыі “Поздравим маму вместе”. Гэта мерапрыемства было прысвечана жанчынам, якія зведалі радасць мацярынства. Светлы вобраз маці ўвасабляе ў сябе пяшчоту, утульнасць і надзейнасць роднага сямейнага ачага, а матуліна адданасць стала сімвалам самаадданасці і бескарыслівасці. Таму у гэты дзень гучалі словы віншавання і падзякі матулям ад іх дзяцей. Удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Калейдаскоп” быў аформлены папяровы калаж “Я і мая сям’я”.