“Славутыя дзеячы навукі і культуры”

Дасягненні беларусаў у развіцці навукі і культуры – гэта спадчына, якая выклікае павагу да нашай Радзімы ва ўсім свеце. Пра людзей, чые імёны ўвайшлі ў гісторыю беларускай зямлі гаварылася на інфармацыйнай гадзіне “Славутыя дзеячы навукі і культуры”, якая прайшла ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання. Мэта гэтага мерапрыемства абудзіць у падлеткаў пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці, цікавасць да гісторыі Беларусі, яе культурнай спадчыны, любоў да роднай зямлі. Шмат зрабілі для развіцця беларускай культуры Кірыл Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сымон Будны. Беларускую зямлю праславілі вялікія песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторык Усевалад Ігнатоўскі сваё жыццё прысвяціў даследаванню важных падзей гісторыі Беларусі.