«Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…»

1 верасня ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшло літаратурна-музычнае свята краязнаўчай кнігі «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…» (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання). Бібліятэкары нагадалі дзецям, якой была кніга ў старажытнасці, чым і на чым пісалі ў тыя часы. Засяродзілі ўвагу на першым беларускім друкару Ф. Скарыне і яго кнігах. Напрыканцы, рабяты разгадалі красворд «Старажытная кніга» і паслухалі цікаўныя факты з «Кнігі рэкордаў Гіннеса».