«Скарбонка ведаў, ці дом, дзе ўладарыць кніга»

22 верасня Дварэцкая сельская бібліятэка – сямейнага чытання правяла дзень адчыненых дзвярэй «Скарбонка ведаў, ці дом, дзе ўладарыць кніга». У рамках гэтага мерапрыемства прайшла бібліясустрэча «Будет в семье лад, коли книге рад» і конкурс афарызмаў «Бібліятэка – гэта…». У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала цікавыя факты з гісторыі бібліятэк, аб прафесіі бібліятэкара. Прысутныя паглядзелі прэзентацыі «Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі», «Мая бібліятэка». Аматары чытання  падзяліліся сваімі ўражаннямі аб цікавых прачытаных кнігах. На мерапрыемстве прысутнічалі сем’і Марчук і Баклушыны, якія расказалі аб ролі кнігі ў жыцці чалавека, без якой былі бы немагчымы ні адукацыя, ні культура нашага грамадства. Менавіта кніга беражэ ў сабе тое, што накапіла чалавецтва за ўсе часы свайго існавання. Таму часцей трэба заходзіць у храм кнігі – бібліятэку, і там вам адкрыецца прыгожы і чароўны свет.