Шундрык Георгій Міхайлавіч

Шундрык Георгій Міхайлавіч

(1936) 

shyndrikНарадзіўся ў в.Задвор’е Слонімскага раёна. Праз пару гадоў, яшчэ за польскім часам, бацькі пераехалі ў в.Сцяткоўшчына Дзятлаўскага раёна. Змены ўлады, войны, акупацыя – усё гэта адклала свой адмоўны адбітак на жыццё і лёс людзей. У 1941г. загінуў бацька і за час вайны было расстраляна і загінула многа родзічаў.

Скончыўшы пачатковую і сямігадовую школы, паступіў у Навагрудскае педагагічнае вучылішча і з 1954г. чатыры гады працаваў у школах Казлоўшчынскага раёна.

З дзяцінства любіў прыроду, музыку. Цікавіла жыццё і праца людзей, гісторыя. Пасля арміі дзесяць гадоў працаваў выхавацелем у школе-інтэрнаце Дзятлава, арганізаваў духавы аркестр, вёў гурткі. Скончыўшы геаграфічны факультэт БДУ, выкладаў геаграфію ў беларускай школе — СШ № 2, якая была адзінай у раённых цэнтрах Беларусі.

Літаратура:

Гоман,А. Шундрык Георгій Міхайлавіч / А.Гоман // Перамога. – 2005. – 12 лістапада. – С.3.