“Шукаем кветку шчасця: усе на Купалле”

6 ліпеня  Хвінявіцкая сельскай бібліятэка — цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця  разам з  сектарам па арганізацыі дасуга “Хвінявіцкі Дом культуры” для жыхароў і гасцей аграгарадка Хвінявічы  арганізавалі  свята “Шукаем кветку шчасця: усе на Купалле”. Жыхары аграгарадка пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі свята Купалля. Згулялі ў розныя гульні, танцавалі, дзяўчаты плялі купальскія вянкі, хлопцы  шукалі “Папараць кветку”, павязалі каляровыя стужкі на “Дрэва шчасця”, вадзілі карагод  ля  купальскага вогнішча.