“Шляхетнасць у сэрцы і розуме”

20 красавіка 2016 года споўнілася 350 гадоў Крыштафу Завішы, які нарадзіўся ў в.Горцы Слонімскага павета (цяпер гэта Дзятлаўскі раён). Мінскі ваявода і стараста Крыштаф Завіша не аднойчы быў абраны суайчыннікамі ў вышэйшы орган кіравання краінай – сейм, судзіў на трыбуналах, асабіста ведаў тагачасных каралёў Рэчы Паспалітай, быў адораны шведскім каралём Карлам ХІІ і цёпла прыняты рускім царом Пятром І. На Дзятлаўшчыне ў Раготна бываў час ад часу, вырашаючы гаспадарчыя пытанні, не раз бавіўся паляваннем на мядзведзяў, прымаў гасцей. На краязнаўчае рандэву “Шляхетнасць у сэрцы і розуме” былі запрошаны вучні старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школы №3 г.Дзятлава”. Да мерапрыемства падрыхтавана выстава-прэзентацыя “Адважны, шчодры, жвавы”.