«Шляхам праўды»

7 чэрвеня, у рамках абласной акцыі “Чытаем разам” Дварэцкай сельскай бібліятэкай сямейнага чытання,  да 175-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшкі, быў арганізаваны літаратурны партрэт «Шляхам праўды». На мерапрыемства была запрошана настаўніца ДУА “Дварэцкая сярэдняя школа” Мацюкевіч Святлана Аляксееўна і вучні 7 класа. Прысутныя даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы, разам чыталі яе творы.

“Каралева жывога слова і пакутлівай праўды” пад такой назвай была арганізавана кніжная паліца.