«Шлях да храма»

14 сакавіка  ў Вензавецкай сельскай бібліятэцы праведзены Дзень праваслаўнай кнігі. Са словамі прывітання да прысутных  звярнуўся настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла в.Вензавец іярэй Іаан Кісель, які адзначыў, што ў наш час існуе мноства разнастайнай літаратуры, але кожны праваслаўны чалавек павінен імкнуцца чытаць тыя кнігі, якія духоўна і маральна яго ўзбагачаюць. Метадыстамі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сумесна з бібліятэкарам А.У.Каспаровіч было праведзена мерапрыемства «Шлях да храма» на якім прадставілі відэапрэзентацыю аб праваслаўнай кнізе, Францыске Скарыне. Прысутныя пачулі цікавыя звесткі аб Навагрудскай епархіі, храмах Дзятлаўшчыны  і святарах. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца ​​са старадаўнімі богаслужбовымі кнігамі і сучаснай праваслаўнай літаратурай на выставе арганізаванай місіянерскім аддзелам Навагрудскай епархіі. У бібліятэцы таксама арганізавана кніжная выстава “Духоўнасць – асяродак жыцця”.