“Шэдэўры сусветнага мастацтва”

21 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”  ў рамках Года культуры правёў мерапрыемства — прэс-круіз па залах музеяў “Шэдэўры сусветнага мастацтва”. Чытачам бібліятэкі прапанавалі пазнаёміцца з артыкуламі аб  вядомых карцінах і гісторыі іх стварэння, а таксама прапанавалі інфармацыю аб тым, як шэдэўры сусветнага жывапісу знайшлі адлюстраванне ў літаратуры, кіно і тэатры.  Артыкулы былі падабраны з часопісаў “На экране”, “Мастацтва”, газет “Культура” і “ЛіМ”.