“Шчадрэц”

13  студзеня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы прайшлі святочныя пасядзелкі з варажбой “Шчадрэц”. Бібліятэкар сумесна з загадчыкам сектарам па арганізацыі дасуга “Хвінявіцкі Дом культуры” расказалі маладым  дзяўчатам гісторыю старадаўняга абраду варажбы ў святыя вечары. Дзяўчаты паваражылі на талерачцы, потым пусцілі па вадзе лодачку, каб даведацца ці здзейсняцца іх мары на будучыню.