«Сэрцам да подзвіга дакраніся»

З 05 па 08 мая ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы быў праведзены фестываль ваеннай кнігі “На вайне і пра вайну”. У рамках гэтых дзён была арганізавана кніжная выстава «Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны», якая складаецца з такіх раздзелаў: «Нам жыць і помніць», «Вайна. Народ. Перамога», «Яны прынеслі Перамогу», «Гэты боль назаўжды». 7 мая была арганізавана сустрэча з ветэранам «Я помню вясну 45-га». Бібліятэкар з дзецьмі і дарослымі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бузука Івана Мікалаевіча. Павіншавалі яго кветкамі і пажадалі яму моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. З удзельнікамі аматарскага аб’яднання «Калейдаскоп» праведзена гадзіна памяці «Памяць пылаючых гадоў». На мерапрыемстве гаворка ішла  аб гераічным мінулым ветэрана Бузука Івана Мікалаевіча, пра яго доўгі шафёрскі шлях да Берліна, пра мужнасць і адвагу, пра яго вялікую веру ў Перамогу. І вельмі важна, каб пра гэта заўсёды  помнілі патомкі, каб не разарваласядухоўная повязь пакаленняў. Прадоўжыў фестываль ваеннай кнігі ўрок мужнасці для малодшых школьнікаў  пад назвай «Сэрцам да подзвіга дакраніся». На гэтым мерапрыемстве гаварылася аб героях, якія здзейснілі свой подзвіг у імя Радзімы, не шкадуючы свайго жыцця.

На заключным этапе фестываля ваеннай кнігі яго ўдзельнікі напісалі водгукі аб прачытаных кнігах пра вайну.