“Серебро волос и золото сердец”

Склалася ўжо вельмі добрая традыцыя ў бібліятэцы – ушанаванне людзей сталага ўзросту. Для нашых мудрых і “вельмі дарослых” чытачоў гэта не толькі свята, але і яшчэ адна магчымасць паразмаўляць адзін з адным. Штогод бібліятэка сумесна з аматарскім аб’яднаннем “Нам гады – не бяда” дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Дзятлаўскага раёна” праводзяць розныя сустрэчы. А ў гэтым годзе да святкавання далучыўся і народны аматарскі калектыў хор ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”. Напярэдадні свята, 27 верасня, аддзел абслугоўвання і інфармацыі прыняў удзел у дні сталага чалавека “Серебро волос и золото сердец”. Мерапрыемства складалася з трох частак: першая частка – ушанаванне людзей сталага ўзросту, другая частка – гэта, вядома ж, канцэрт; трэцяя частка ўключала конкурсы, гульні, танцы, і “пад заслону” – традыцыйнае чаяванне.