Семінар бібліятэчных работнікаў

Адраджэнне нацыянальнай спадчыны, краязнаўчая дзейнасць з’яўляецца сёння адным з вядучых напрамкаў у рабоце бібліятэк Дзятлаўшчыны. Так, 20 верасня на базе Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі – цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны, ладзіўся семінар бібліятэчных работнікаў “Роля бібліятэкі ў зберажэнні народнай культуры, традыцый і духоўна-мастацкай спадчыны”. Праграма семінара ўключала:

  • Экскурсія па Жукоўшчынскай СБЦ
  • Знаёмства з літаратурным пакоем “Знакамітыя людзі зямлі Жукоўшчынскай”

Цюленіна Л.М. – бібліятэкар ІІ катэгорыі Жукоўшчынскай СБЦ

  • Сацыяльна — эканамічнае жыццё Жукоўшчынскага сельскага Савета

Верамейчык В.П. – старшыня Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта

  • Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк Дзятлаўшчыны: традыцыі і навацыі

Сербін С.В.  – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

  • Пашуковая і даследчая дзейнасць — адзін з напрамкаў работы Жукоўшчынскай СБЦ. З вопыту работы

Цюленіна Л.М. – бібліятэкар ІІ катэгорыі Жукоўшчынскай СБЦ

  • Бібліятэка як форма захавання нацыянальнай культуры і краязнаўства. З вопыту работы

Цыгель Т.К. – бібліятэкар ІІ катэгорыі Раклевіцкай  СБЦ