«Семейному чтению – наше почтение»

У Раклевіцкай  сельскай бібліятэцы  да Дня сям’і была аформлена выстава –дэвіз «Семейному чтению – наше почтение». Да нас прыходзяць дзеці розныя і рознага ўзроста.  Даючы дзецям кнігі, мы даём ім крылы. Мы імкнёмся паказаць нашым чытачам, што ў кожным жыццёвым выпадку яны могуць знайсці дапамогу ў добрай, разумнай кнізе. І мы ўпэўнены, што агульнымі намаганнямі з бацькамі і настаўнікамі  мы  выхаваем выдатных чытачоў і добрых людзей.