«Сбережём вместе»

26 красавіка ў ДУА «Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа» настаўнікам біялогіі Буяк Тамарай Аляксандраўнай, вучнямі 10 класа, Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкай было праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню Зямлі «Сбережём вместе». Гаворка вялася пра праблемы экалогіі: азонавы экран, кіслотныя дажджы і інш. На мерапрыемства быў запрошан ляснічы Казлоўшчынскага лясніцтва Дубовік Аляксей Уладзіміравіч. Ён расказаў пра экалагічнае становішча ў лясніцтве. Работнікі Казлоўшчынскай ГПБЦ падрыхтавалі кніжную выставу «Беражы свой дом, сваю планету» з паліцамі «Цудоўныя старонкі прыроды» і «Бядой запаленае слова». Хілімончык Людміла Іванаўна правяла агляд літаратуры.