“Самы тоўсты фармуляр”

На працягу 2015 года Казлоўшчынская ГПБЦ праводзіла акцыю “Самы тоўсты фармуляр”. Мэта гэтай акцыі – прапаганда кнігі і  чытання, рэклама бібліятэкі, выяўленне самага актыўнага чытача.  Вынікі  акцыі былі падведзены 3 студзеня 2016 года. Самымі актыўнымі чытачамі з’яўляюцца — Ерамейчык М.В., Шылко Г.Р., Варабей Л.Я., Ластавец М.М., Нагавонская А.В., Здановіч У.Б., Антончык Н.І., Туровіч С.А., Сакалоўская М.Дз.; сярод дзяцей – Лазута Алеся, Антончык Арцём, Маргун Мікіта, Лагуцік Злата, Сербін Алена, Бараноўская Алеся, Жамойдзік Вераніка, Лішык Ксенія, Радомская Даша, Пацынка Валерыя. Самы тоўсты фармуляр аказаўся ў наведвальніцы чытальнай залы Пазнякевіч Ніны Іванаўны. Бібліятэкары павіншавалі чытачоў, а пераможца атрымала падарунак.