«С детства дружбой дорожи»

Ва ўсе часы і ўсіх народаў высока цанілася дружба, вернасць, надзейнасць. А што такое дружба, чым яна адрозніваецца ад іншых чалавечых адносін і прыхільнасцей? Аб гэтым вялася гаворка на ўроку дружбы «С детства дружбой дорожи» у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы з дзецьмі школьнага лагера «Здаравячок». Рабяты прайшлі тэст «Які я сябар», абмеркавалі розныя сітуацыі, каб усвядоміць цану сапраўднай дружбы. Затым прынялі ўдзел у віктарыне «Хто з кім сябруе», гульні «Знайдзі канец прыказкі». Напрыканцы паглядзелі мультфільм «Кот Леопольд».