Жукоўшчынская сельская бібліятэка — цэнтр духоўна–мастацкай спадчыны працягвае знаёміць сваіх карыстальнікаў з творчасцю паэтаў і пісьменнікаў юбіляраў 2020 года.

Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага прагматычнага часу Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. У 2020-м яму магло б споўніцца 90 гадоў. Але лёсам аўтару многіх твораў было наканавана даволі кароткае зямное жыццё.

26 лістапада наша краіна адзначае 90 — годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, Божай міласцю паэта, празаіка, этэіста, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці. Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. Пра яго хочацца распавядаць, з яго хочацца браць прыклад.

Бібліятэка запрашае сваіх чытачоў пазнаёміцца з   выставай  аднаго пісьменніка “Рыцар слова”, на якой прадстаўлены празаічныя творы  пісьменніка, кнігі паэзіі, рукапісныя старонкі і творы прысвечаныя У. Караткевічу. Выстава дапоўнена фотаздымкамі пісьменніка.Таксама бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да абласной online-акцыі “Чытаем разам творы Уладзіміра Караткевіча”.

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *