“Рукам работа – душе радость”

Раклевічская сельская бібліятэка — цэнтр традыцыйнай культуры правяла сустрэчу з народнымі ўмельцамі пад назвай “Рукам работа – душе радость.”

На сустрэчы з народнымі ўмельцамі была прадстаўлена невялікая выстава работ Вішнарэўскай Таццяны Міхайлаўны. Яна ў вольную хвіліну займаецца шыццём, вязаннем, вышыўкай крэсцікам, асвоіла новыя віды рукадзелля — вышыўка шаўковымі стужкамі, работа з фааміранам. Вось такі захапляльны чалавек Таццяна Міхайлаўна. Сама ж яна лічыць, што галоўнае – было бы жаданне, тады мэта будзе дасягнута.