”Розныя – роўныя“

18 лютага ў чытальную залу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі былі запрошаны наведвальнікі з парушэннямі зроку, для ўдзела ў дабрачыннай акцыі ”Розныя – роўныя“ па забеспячэнні сацыяльнай інтэграцыі людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Вёўся аповед пра асноўныя святы Года культуры, біяграфію Юліяна Корсака, нашага земляка з вёскі Страла – паэта, перакладчыка, якому ў лютым 2016 года спаўняецца 210 год. Бібліятэкары падрыхтавалі прэс-мазаіку па старонках часопісаў і газет “Здароваму ўсё здорава”, пазнаёмілі з аудыёвізуальнымі выданнямі з фонду бібліятэкі, літаратурай на электронных носьбітах. Крэйдзіч Святлана Пятроўна падарыла бібліятэцы мастацкія стужкі з тыфлаперакладам і прапанавала прысутным карыстацца паслугамі бібліятэкі. Разам з работнікамі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК “Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” прысутныя чыталі вершы пра  родную мову, спявалі ўсім знаёмыя песні.