“Родная мова — бясцэнная спадчына”

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы,  Хвінявіцкая сельская бібліятэка – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця правяла ў ДУА “ВПК Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” для  вучняў 3-4 класаў гадзіну роднай мовы “Родная мова — бясцэнная спадчына”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй нараджэння беларускай мовы, з людзьмі якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства, першаасветніцай  Еўфрасінняй Полацкай і першадрукаром Францыскам Скарынам.         Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, чаму беларуская мова  прыгожая і мілагучная, адгадвалі беларускія загадкі, пазнаёміліся з кнігамі на беларускай мове. У час мерапрыемства прагучалі вершы  пра любоў да беларускай мовы паэтаў: В.Гарніставай, Н.Гілевіча, І. Пракаповіча. На развітанне дзеці паабяцалі бібліятэкару, што будуць старанна вывучаць беларускую мову і літаратуру.