«Роднаму краю прысвячаю»

19 ліпеня  работнікі Казлоўшчынскай гарпасялковай бібіліятэкі –цэнтра агульнадаступнай інфармацыі прынялі ўдзел у святкаванні дня пасёлка “Чтобы помнили” і арганізавалі кніжную выставу-экспазіцыю “Роднаму краю прысвячаю” з раздзеламі “Тут карані, адсюль вытокі” і “Дзятлаўшчыну мілую вітаю”. На стэндзе “Тут карані, адсюль вытокі” была прадастаўлена фота-інфармацыя аб знакамітых земляках – гэта вучоныя, грамадскія дзеячы, спартсмены, мастакі і іншыя і фотаздымкі ўстаноў і прадпрыемстваў мінулых гадоў. На выставе “Дзятлаўшчыну мілую вітаю”, прысвечаную 80-годдзю ўтварэння раёна, прадастаўлены цікавыя фотаматэрыялы пра гісторыю Дзятлаўшчыны, папка “Дзятлаўшчына літаратурная”; таксама на выставе была прадастаўлена інфармацыя аб гісторыі нашага  пасёлка; папкі “Казлоўшчына – астравок маёй зямлі” з артыкуламі з перыядычных выданняў аб рабоце прадпрыемстваў; “Творчасць нашых землякоў” з біяграфіямі і творамі мясцовых пісьменнікаў, буклеты пра іх; на адным стэндзе была паказана ў фотаздымках бібліятэчная работа. Вялікім попытам карысталася фотазона з баронам Мюнхаўзенам і бальнай сукенкай, дзе маглі сфатаграфавацца ўсе жадаючыя.