Ражко Вікенцій Іванавіч

Ражко Вікенцій Іванавіч

(28.02.1948)

Нарадзіўся ў в.Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна, у сялянскай сям’і, беларускі мастак. Сябра Беларускага Саюза мастакоў. Скончыў сярэднюю школу ў мяст. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута. Выкладаў маляванне ў сярэдняй школе №1 Зэльвы. У 1975г. пераязджае ў Ваўкавыск, дзе працуе ў філіі гродзенскага камбіната “Мастацтва”. З 1994 г. выкладае ў Ваўкавыскай педагагічнай вучэльні. Удзельнік выставаў з 1968 г. (у Беларусі, піша партрэты, бытавыя кампазіцыі. Сярод яго твораў: “Партрэт сястры” (1978), Размова” (1987), “Мокрае надвор’е” (1995), “Промні сонца” (1996), “Вясновая цяплынь” (1996) і інш.

Літаратура:

Ражко Вікенцій Іванавіч // Пяткевіч.А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. —  Гродна, 2000. —  С.251-252.