“Разам з кнігай мы расцём”

23 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі ў рамках раённай прома-акцыі “Разам з кнігай мы расцём” арганізавалі займальную экскурсію для выхаванцаў ДУА “Яслі — сад № 1 г.Дзятлава”. Дзеці даведаліся, для чаго патрэбна бібліятэка, пазнаёміліся з правіламі паводзінаў ў бібліятэцы, правіламі карыстання кнігай. Дзеці атрымалі масу станоўчых уражанняў ад наведвання бібліятэкі. У выніку дзеці паабяцалі быць добрымі, акуратнымі чытачамі і часта прыходзіць у бібліятэку.