“Разам з кнігай мы расцём”

14 жніўня  супрацоўнік Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведаў ДУА “Яслі-сад № 1 г. Дзятлава”. Сустрэча прайшла ў рамках раённай прома-акцыі “Разам з кнігай мы расцём”.  Для дзяцей малодшай групы  быў праведзены агляд  “Дзеці, для вас новыя кніжкі!”. Дашкольнікі з захапленнем разглядалі яркія і маляўнічыя кнігі. Многія праявілі цікавасць да зместу кніг і папрасілі пачытаць іх.  На памяць аб сустрэчы дзеці  атрымалі запрашэнне наведаць бібліятэку.