«Разам супраць наркотыкаў»

1 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне на тэму «Разам супраць наркотыкаў». У Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і актывісты раёна сабраліся для таго, каб абмеркаваць актуальную праблему. Пэўную ролю ў развіцці наркаманіі выконвае слабы самакантроль чалавека і яго павышаны інтарэс да новых адчуванняў. Валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня расказала, што вельмі распаўсюджаным наркотыкам з’яўляецца спайс. Даказана, што 90% людзей, якія ўжывалі спайс, становяцца бяздзетнымі. За 2017 год у Гродзенскай вобласці на 18% знізілася колькасць зарэгістраваных хворых на наркаманію і таксікаманію. Гэта станоўчая дынаміка, і на яе ўплываюць прафілактычныя мерапрыемствы. У раённай бібліятэцы дзейнічае тэматычная выстава з буклетамі і літаратурай пра шкоду наркаманіі. Затым ўдзельнікі падзяліліся планамі мерапрыемстваў па фарміраванню здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак на бягучы год. Да акцыі «Разам супраць наркотыкаў» далучыліся і наведвальнікі раённай бібліятэкі.  Яны падрытавалі гадзіну роздуму “Наркомания – шаг в бездну”.