“Рамонак”

Што такое шчасце? У кожнага чалавека сваё разуменне шчасця. Для адных –гэта грошы, матэрыяльныя каштоўнасці, для другіх – сямейны дабрабыт. Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Рамонак”  шчасце – гэта здаровая сям’я, падтрымка родных людзей, клопат і павага да кожнага  члена сям’і. Шчаслівым можа быць любы чалавек. Трэба толькі навучыцца адчуваць яго, гэта шчасце. Устаў зранку – паглядзеў у акно, сонейка свеціць, птушкі спяваюць… І настрой падымаецца. Трэба толькі бачыць і адчуваць шчасце, умець дарыць яго  людзям. Яно вакол нас, яно ўнутры нас! Шчасце нельга купіць, прадаць, выйграць, яго толькі можна ўзрасціць у сабе і дзяліцца з другімі. Прыемнае ласкавае слова, выпадковая ўсмешка, нечаканы званок старога сябра – хіба гэта не шчасце? Шчаслівы той, хто будуе шчасце не толькі для сябе, але і для іншых, і не баіцца падзяліцца ім з блізкімі. Менавіта пра гэта гаварылася на чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання ў Дварэцкай сельскай бібліятэкі сямейнага чытання.