Радзівіл Мікалай Фаўстын
(21.05.1688-2.02.1746)
Мікалай Фаўстын Радзівіл нарадзіўся 21 мая 1688 года ў Дзятлаве. Яму было ўсяго 9 гадоў, калі памёр бацька. Пачатковую адукацыю Мікалай Фаўстын атрымаў у Нясвіжскім калегіуме езуітаў. У 1600 годзе ён выправіўся ў пяцігадовае падарожжа за мяжу, каб працягваць вучобу ў Парыжы. Вярнуўшыся на радзіму, актыўна ўключыўся ў палітычнае жыццё дзяржавы. Удзельнічаў у Паўночнай вайне 1700-1721 гадоў. У адзін з момантаў вайны быў на баку шведаў, але з 1709 года апынуўся ў антышведскія лагеры. За гэта крэпасць К.Астрожскага ў Дзятлаве была разбурана шведамі, а само Дзятлава спалена. Меў чын генерал-лейтэнанта, пасля вайны выконваў абавязкі камандуючага войскамі ВКЛ.
Мікалай Фаўстын быў жанаты на Барбары з роду Завішаў (уладароў Раготна на Дзятлаўшчыне). Меў 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Станіслава, Альбрыхта і Ежы.
З імем Мікалая Фаўстына звязана будаўніцтва дзятлаўскага палаца. Дакладна вядома, што будаўніцтва палаца было закончана ў 1751 годзе.
Літаратура:
Радзівіл Мікалай Фаўстын // Красюк,Ф.Ф. Зецела і яго ўладары / Ф.Ф.Красюк. – Дзятлава. – 2007. – С.12.