Радзівіл Альбрыхт

Радзівіл Альбрыхт

(25.3.1717-пасля 1790) 

paНарадзіўся ў маёнтку Дзятлава Навагрудскага ваяводства, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, сын М.Ф.Радзівіла.

Пасля смерці ў 1733 г. караля Аўгуста ІІ выступаў разам з бацькам і братамі за абранне на пасад Аўгуста ІІІ. Пасол на пацыфікацыйны сейм 1736 г., дзе падпісаў дыплом пра абранне Аўгуста ІІІ.

У 1750 г. маршалак Трыбунала ВКЛ. У 1740–х г. палкоўнік панцырнай кавалерыі ВКЛ, з 1754 г. палкоўнік гусарскага знака ў харугве каралевіча Фрыдэрыка, з 1755 г. генерал-маёр войска ВКЛ.

У час бескаралеўя 1763г. працаўнік Чартарыйскіх, выступаў супраць абрання на пасад Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

У 1768 г. далучыўся да Барскай канфедэрацыі і быў адным з кандыдатаў на пасаду яе маршалка ў ВКЛ; у 1770 г. абраны маршалкам канфедэрацыі ў Рэчыцкім павеце.

У 1771г. распрацаваў план “вялізнай дыверсіі”, які прадугледжваў распаўсюджванне канфедэрацыі па ўсёй Беларусі, захоп галоўных замкаў, канцэнтрацыю войск у Бабруйску і наступны марш у Польшчу.

Пасля ваенных няўдач выехаў у Сілезію, потым у Італію.

У 1777г. вярнуўся і прымірыўся з каралём. Валодаў Крожамі ў Жамойці, Глускам і Хальчам у Рэчыцкім павеце і інш.; у 1734-1773 гг. стараста рэчыцкі.

У шлюбе з Ганнай Кунегундай Халецкай меў 3 дачкі і сына Дамініка (1754-1798), старосту кнышынскага.

Літаратура:

Радзівіл Альбрыхт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мн.,2001. —  Т.6. —  Кн.1. —  С.52.