“Радзіма мая дарагая”

8 ліпеня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшоў урок беларусазнаўства “Радзіма мая дарагая”, прысвечаны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Галоўнай мэтай мерапрыемства стала развіццё і выхаванне ў наведвальнікаў пачуцця патрыятызму:

На свете много разных стран,

Но есть одна страна,

Её мы Родиной зовём, —

А Родина – одна.

Удзельнікі паразмаўлялі аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, сфарміравалі ўяву аб паняццях: незалежнасць, суверэнітэт, самастойнасць. Зрабілі невялікі гістарычны экскурс у гераічнае мінулае краіны. Вядучая расказала наведвальнікам аб знакамітых месцах, якія знаходзяцца ў кожнай з шасці вобласцей краіны. Галоўны вывад з мерапрыемства: мы – беларусы! І вельмі гэтым ганарымся.