“Прыйшоў Спас – пайшло лета ад нас”

31 жніўня ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры  адбылася чарговая сустрэча аматарскага аб’яднання “Спадчына”. На мерапрыемстве адбылася гадзіна цікавага пад назвай  “Прыйшоў Спас – пайшло лета ад нас”.  Прыйшоў Спас – пайшло лета ад нас – гаворыць і народная мудрасць, што звяртае ўвагу не толькі на змену пор года, а ў першую чаргу на важныя святы як царкоўнага, так і земляробчага календара. А Спасаў, як вядома, тры. Аднак самы галоўны – другі Спас (19 жніўня), што традыцыйна завецца Яблычным. У гэты дзень царква асвячала садавіну. Дагэтуль яе строга забаранялася есці, асабліва жанчынам, у якіх памерлі дзеці. Нездарма ж і другая прыказка адзначае: “Спас – усяму час”.