“Прыгоды па кніжнаму акіяну”

26 сакавіка адбылося адкрыццё традыцыйнага Тыдня дзіцячай кнігі. Сустрэча прайшла ў форме квэст-гульні “Прыгоды па кніжнаму акіяну”. У чытальную залу былі запрошаны навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Дзятлава”. Да дзяцей завіталі ў госці ліса Аліса, кот Базіліо і паштальён Печкін. Яны наведалі краіну “Чыталію”, у якой знаходзіліся – востраў казачных героеў, гара тэлеграм, рака рыфмаў, даліна конкурсаў, мыс лікаў і лічбаў. Удзельнікі мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах.