“Прыгажосць вакол нас”

07 жніўня ў Казлоўшчынскай ГПБЦ ладзілася чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”. Пачалося пасяджэнне ў чытальнай зале бібліятэкі, а прадоўжылася на падворку кветкавода – любіцеля Людмілы Іванаўны Мацюкевіч. У чытальнай зале бібліятэкі была аформлена кніжная выстава “Прыгажосць вакол нас”. Людміла Іванаўна расказала пра ландшафтны дызайн, як правільна разбіць свой участак на зоны, дзе зрабіць клумбы, якія расліны пасадзіць, каб клумба была прыгожай круглы год, адказала на пытанні. Затым правяла экскурсію па сваім падворку і паказала майстар – клас па пасадцы ірысаў.