«Природной красоты певец»

Першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Сцяжынка» у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі было прысвечана Івану Іванавічу Шышкіну. Мастацказнаўчае расследванне «Природной красоты певец» пачалося з расказа бібліятэкара пра дзяцінства вялікага рускага мастака-пейзажыста, яго вучобу ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, Пецярбургскай акадэміі мастацтва, асабістым жыцці.
На аднаіменнай выставе былі прадстаўлены рэпрадукцыі палотнаў мастака, кнігі аб жыцці і творчасці. Рабяты з задавальненнем знаёміліся з тэхнікай і стылем працы Шышкіна, падмаскоўных і фінскіх пейзажаў, разглядалі малюнкі і эцюды прыроды з радзімы мастака, засяродзілі ўвагу на шэдэўрах «Рожь», «Утро в сосновом лесу», «Корабельная роща».