“Прикосновение к добру и вечности”

7 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіўся семінар бібліятэчных работнікаў “Духоўная спадчына ў кнігах і чытаннях: роля праваслаўнай кнігі ў духоўна-маральным выхаванні асобы” прысвечанае Дню праваслаўнай кнігі, арганізаваны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу. Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыйным у ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.  Яго мэта  — яшчэ раз звярнуць увагу людзей на карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга, далучэнне іх да сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, якія дапамагаюць развівацца духоўна. У рамках семінара адбылося свята кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай”. Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся іярэй Уладзімір аб неабходнасці чытання духоўных  кніг, бо яны вучаць дабру і міласэрнасці.  Увазе прысутных быў прапанаваны агляд праваслаўнай літаратуры “Прикосновение к добру и вечности”. Падчас сустрэчы  ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца ​​са старадаўнімі богаслужбовымі кнігамі і сучаснай праваслаўнай літаратурай.