Прэзентацыя факсімільнага выдання першага ў свеце “Буквара” на славянскай мове.

20 снежня 2018 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага ў свеце “Буквара” на славянскай мове. Першая ў свеце кніга пад назвай “Буквар” была выдадзена 24 ліпеня 1618 года на царкоўнаславянскай мове ў тыпаграфіі Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўе (зараз літоўскі горад Вевіс),  якое было адным з буйнейшых выдавецтваў у Вялікім Княстве Літоўскім. На сённяшні дзень захавалася толькі два экзэмпляры старажытнага помніка асветніцкай думкі Беларусі, да 400-годдзя якога Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі рэалізаваны міжнародны навуковы праект па яго факсімільным узнаўленні. Падчас прэзентацыі “Буквара” кандыдат  культуралогіі, намеснік дырэктара НББ Суша Аляксандр Аляксандравіч  падараваў  дзяржаўнай установе культуры “Дзятлаўская раённай бібліятэка”  выданне  ў трох тамах.