«Праздник к нам приходит»

Новы год – адзін з самых любімых святаў, з пухнатым белым снегам, пахам ігліцы, зіхаценнем рознакаляровых цацак і мішуры.

Акунуцца ў свет цудаў і чараўніцтва, даведацца шмат цікавага пра Новы год, паходжанне Дзеда Мароза і Снягуркі дапаможа выстава-настрой «Праздник к нам приходит» у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. Выстаўка прысвечана навагоднім нарадам, незвычайным ёлачным ўпрыгожванням, зробленымі сваімі рукамі, святочным стравам.

Чытанне кніг з выставы дапаможа зладзіць незабыўныя зімовыя канікулы. Далучайцеся да чараўніцтва кніжнага чытання, пачніце Новы год з кнігамі!