«Праз кнігу – да духоўнасці»

16 сакавіка ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання ладзіўся дзень праваслаўнай кнігі “Бескорыстной глубокой любовью, научи меня, боже любить”. Прайшла сустрэча са свяшчэннаслужыцелем, які расказаў пра праваслаўную веру, пра кнігі, якія павінен прачытаць кожны праваслаўны хрысціянін.

Прысутныя паглядзелі фільм аб бессмяротнасці чалавечай душы. На працягу дня бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Праз кнігу – да духоўнасці”.

Дзень праваслаўнай кнігі — гэта прызнанне вялікага значэння духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні людзей, у далучэнні іх да тысячагадовай хрысціянскай традыцыі.