“Праз гады Чарнобыльскіх выпрабаванняў”

У “Дзятлаўскай раённай бібліятэцы” да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС аформлена  кніжна-ілюстрацыйная  выстава-рэпартаж “Праз гады Чарнобыльскіх выпрабаванняў”. На ёй прадстаўлена літаратура ў якой  аўтары даносяць да чытача трагічныя падзеі катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. З выставай азнаёміліся чытачы, супрацоўнікі ДУК. 20 красавіка для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі  “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва бібліятэкары падрыхтавалі хвіліну інфармацыі “Вясна трывогі нашай”, прапанавалі вернісаж “Чарнобыль у творчасці беларускіх мастакоў”.